Вольга — юрыст з Докшыц, была асуджаная па ч.2 арт.342 Крымінальнага кодэксу да двух гадоў пазбаўленьня волі (фінансаваньне групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Воля дапамагала аплочваць штрафы рэпрэсаваным беларусам.
Пакараньне адбывала ў гомельскай жаночай калёніі.
Да этапу ў ПК-4 працяглы час утрымлівалася ў берасьцейскім СІЗА. Палітзьняволеную неаднойчы зьмяшчалі ў карцар, а таксама ў падвал — тэрмінам больш за 50 сутак. У знак пратэсту супраць парушэньня яе правоў і невыносных умоваў утрыманьня Воля неаднойчы трымала галадоўку.