Аўторак, 07 Лістапад 2023

Нобелеўскага лаўрэата ўлады пакаралі ўтрыманнем у памяшканні камернага тыпу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Рашэннем адміністрацыі папраўчай калоніі № 9 (г. Горкі) праваабаронцу лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага змясцілі ў ПКТ. Што стала падставай ізаляцыі палітвязня і за якія парушэнні рэжыму адбыцця пакарання стане вядома, калі ўлады дазволяць яму сустрэцца з адвакатам. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбургу.

Нагадаем, пра тое, што ў сакавіку 2023 года Нобелеўскага лаўрэата і кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага прыгаварылі да 10 гадоў калоніі.

2 траўня 2023 года стала вядома, што праваабаронцу Алеся Бяляцкага перавялі з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 9 у Горках. Тамака ён працаваў на дрэваапрацоўцы. Цяпер стала вядома, што па надуманых прычынах яго ізалявалі ў ПКТ і не даюць сустрэцца з адвакатам.

Ігар Пакроўскі