Аўторак, 09 Красавік 2024

Праваабаронцы збіраюць подпісы за вызваленне Алеся Бяляцкага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Сёння, 9 красавіка, роўна 1000 дзён з моманту затрымання лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага і яго калегаў-праваабаронцаў.

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights і "Вясна" заклікаюць падпісаць петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі.

Мэта — сабраць 100 000 подпісаў і перадаць іх у амбасаду Беларусі.

Ад моманту стварэння петыцыі мінулай вясной больш за 80 000 чалавек з усяго свету выказалі сваю падтрымку беларускаму праваабаронцу і выступілі за неадкладнае вызваленне палітвязняў.

Алесь Бяляцкі заўсёды выступаў у абарону правоў простых людзей і змагаўся за свабоду іншых, цяпер ён сам знаходзіцца за кратамі за сваю мірную прафесійную дзейнасць.