Мікіта Залатароў быў затрыманы ў 2020 годзе, калі яму было ўсяго 16 гадоў. Яго асудзілі за падзеі 10 жніўня 2020 г. - нібыта за кідок «кактэйля Молатава» ў бок вайскоўцаў. Пазней на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу - за гвалт і пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў Гомельскага СІЗА. Суд пастанавіў пакараць хлопца зняволеннем на 4 з паловай гады.
У пачатку жніўня 2022 г. стала вядома, што палітвязню змянілі рэжым на стражэйшы, Мікіту перавялі з магілёўскай ВК № 15 у жодзінскую турму. 11 ліпеня 2024 г. Мікіту абвінавацілі па ч.2 ст.411 КК і працягнулі тэрмін зняволення.
Хлопца, які пакутуе на эпілепсію, пасля затрымання неаднаразова збівалі і кідалі ў ШІЗА.
Ігар Дубровіч