”Атрымаў з сабой толькі два мяхі з усялякім-розным: адзенне ўперамешку з усім чым можна. Два вялізныя мяхі, як з-пад бульбы. За дзень да таго, як мяне выпусцілі, работнікі калоніі перавярнулі дагары маю тумбачку, раскідалі ўсе рэчы. Тое-сеё ўвогуле знікла. Хлопцы казалі: “Ну, усё! Цяпер ты будзеш гэта збіраць паўдня. ” Мабыць, у іх быў такі апошні здзек”, - распавёў Вячаслаў.
У тых двух мяхах “як з-пад бульбы” і аказаўся жылет з надпісам «Прэса» - адзін з тых, у якіх віцебскія журналісты працавалі падчас пратэстаў 2020-га года. Калі Вячаслава затрымлівалі ў лютым 2023-га, то забралі і ўсё, што падавалася падазроным - жылет у тым ліку. Пакуль Вячаслава трымалі ў віцебскім СІЗА, гэтыя рэчы вывучаў следчы камітэт. Потым штосьці проста пераправілі следам за асуджаным у ПК 15, дзе Лазараў адбываў прысуджаны тэрмін - 5 гадоў калоніі за “ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні”. Штопраўда, адбыць яго да канца не давялося.
Жылет выйшаў на волю разам са сваім гаспадаром. Падчас урачыстай імпрэзы, прысвечанай 30-годдзю Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, калі прагучала прапанова стварыць музей незалежнай прэсы, Вячаслаў Лазараў перадаў гэтую рэч з гістрыяй кіраўніку арганізацыі Андрэю Бастунцу. Магчыма, жылет, які прайшоў 2020-ты год, пабываў і СІЗА і калоніі, быў вывезены з Беларусі разам з гаспадаром, сапраўды некалі стане музейным экспанатам.
Ларыса Карзюк
Аўторак, 16 Верасень 2025
Вячаслаў Лазараў падарыў БАЖ жылет «Прэса», які “адседзеў” з ім у калоніі
Віцебскі відэааператар быў вызвалены з-за кратаў 11 верасня і прымусова вывезены ў Літву. Распавядаючы пра сваё вызваленне, Вячаслаў Лазараў кажа, што яно было неспадзяваным - прашэння аб памілаванні ён не пісаў і ніякіх афіцыйных папер не падпісваў. Больш за тое: у чужой краіне ён апынуўся без аніякіх дакументаў - толькі віза без фотаздымка на звычайным аркушы А4. сабраць толкам рэчы яму таксама не далі.
Апублікавана ў
Палітвязьні