Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай даць прававую ацэнку бязьдзейнасьці судзьдзі Сяргея Будрэвіча, які праігнараваў факт наўмыснай зьнявагі міліцыянтам гонару і годнасьці простага грамадзяніна падчас судовага паседжаньня. Адказ прыйшоў з аблсуду: Будрэвічу будзе прапанавана “падтрымліваць у судзе атмасфэру добразычлівасьці”.

Пра здарэньне праваабаронца Павал Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Ён не выключае, што гэта быў замах на ягонае жыцьцё. Вядзецца праверка, паведамляе Радыё Свабода.

Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ільля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзімера Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнаньні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасьць грамадзяніна і папрасіў Вярхоўны суд разгледзець пытаньне аб прафпрыдатнасьці судзьдзі.

Пра тое, што судзьдзя Віцебскага райсуду Міхаіл Зубеня парушыў правы грамадзяніна, паведаміў Вярхоўнаму суду віцебскі праваабаронца Павал Левінаў. У сакавіку 2019 году судзьдзя Зубеня аштрафаваў журналіста Віталя Скрыля на 25 базавых велічынь. Падчас суду ён адхіліў хадайніцтвы Скрыля аб удзеле ў працэсе перакладчыка і беларускамоўнага адваката. Вярхоўны суд парушэньняў не пабачыў…

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся да дэпутатаў ПП НС з прапановай унесьці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных па артыкулах 375, 376 і 431 КК РБ, паводле якіх адбывае зараз пакараньне палітвязень Міхаіл Жамчужны. У адказе з Палаты – ні слова пра згаданыя артыкулы і Жамчужнага. Дэпутаты напісалі аб магчымасьці ўжываньня “акту гуманізму” да асуджаных па арт. 328 КК.