Да ўдзелу ў адукацыйным мерапрыемстве, што адбудзецца 16 лютага, запрашаюцца актывісты Віцебску і вобласьці, якія ня толькі мяркуюць зарэгістраваць сваю некамэрцыйную арганізацыю, але і хочуць больш даведацца аб прававым рэгуляваньні фінансавай дзейнасьці НКА.

Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім прапаноўваў заснаваць у Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў пастаянную камісію па пытаньнях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян. Старшыня аблсавету Ўладзімер Цярэнцьеў паабяцаў, што пытаньне стварэньня такой камісіі будзе разгледжанае ўжо на чарговай сэсіі.

Падсумоўваючы вынікі мінулага году, рэдакцыя самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласьці адзначыла заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацыяў ды грамадзянскіх ініцыятываў у прасоўваньні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне.

Праваабаронца Павал Левінаў патрапіў 2 студзеня 2019 году на прыём да старшыні Віцебскага абласнога савету дэпутатаў Уладзімера Цярэнцьева. Перад тым як зайсьці ў кабінэт да чыноўніка, Левінаў пераапрануўся ў Дзеда Мароза. Цярэнцьеў быў уражаны…

«Проста аб складаным: Беларуская дзяржава» – гэткай была тэма чарговай адкрытай лекцыі, што прайшла ў Віцебску ў межах праекту «Навука не ў сабе». На імпрэзу, якая адбылася 22 сьнежня ў абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы, сабралася зь дзясятак чалавек.