У камэнтарах пад гэтым запісам іншыя жыхары Віцебску пацьвярджаюць, што стан палат ў гэтым шпіталі - «поўны шок».
«Мая дачка ляжала там двойчы зь перапынкам у пяць гадоў. І вось за пяць гадоў ніякіх зьменаў у лепшы бок. Палаты, як у фільмах жахаў, а боксы наогул нагадваюць казематы. Антысанітарыя, прусакі, панцырныя сеткі да падлогі. Увогуле, неапісальна жудасна», - напісала Ірына Лукашова.
«Паскудны шпіталь. Там дарослым ляжаць немагчыма, а пра дзяцей ня можа быць і мовы. Ніякіх умоў, халодна вельмі. Патрапіш у інфэкцыйку з адной хваробай, а выйдзеш зь іншай », - пракамэнтавала Лена Сабурава.
Цікава, што пры канцы студзеня ў шпіталі адкрылі новы корпус. Аднак пацыентаў па-ранейшаму засяляюць у старыя палаты.
Галоўная мэдсястра Віцебскай інфэкцыйнай больніцы Раіса Раманцова пацьвердзіла, што «ўмовы ў палатах не ідэальныя»: «У нас старыя вокны, гэта так. Трохі прадзімае. Але тэмпэратура ў нас вышэй за 10 градусаў. Неўзабаве пераедзем у новы корпус, там цёпла будзе», - адказала мэдсястра.
На пытаньне, чаму пасьля адкрыцьця гэты самы новы корпус не засяляюць хворымі, мэдсястра адказаць не змагла. «Гэта праблемы больніцы, - сказала яна. - Калі каму-небудзь штосьці не падабаецца, хай піша ў вышэйстаячыя інстанцыі, гэтага ніхто не забараняе».
https://vitebsk.dns.army/news/pravy-dzicjaci/item/89-patsyentka-vitsebskaga-shpitalya-u-dzitsyatsi-temperatura-39-5-a-palatse-10-gradusa-tsyapla#sigProId2f6506e7a8