Як расказаў начальнік АБЭЗ АУС адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Ігар Міцкевіч, 54-гадовы дырэктар школы ў пэрыяд ад красавіка 2014 году да лістападу 2018 году з карысьлівай і асабістай зацікаўленасьці даваў указаньні сваім падначаленым на выкананьне працаў па добраўпарадкаваньні дзялянкі на лецішчы блізкай сваячкі.
Работнікі школы, баючыся праблемаў на працы, цягам доўгага часу выконвалі розныя гаспадарчыя працы на ўчастку, займаліся гэтым у працоўны час – замест таго, каб выконваць свае службовыя абавязкі. Заробкі атрымлівалі адпаведна пасадам.
12 сакавіка гарадзкі аддзел СК Віцебску распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь (Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).