Панядзелак, 13 Красавік 2015

Распаўсюднікаў улётак будуць уважаць за «дармаедаў»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскае кадравае агенцтва папярэджвае прэтэндэнтаў на вакансію распаўсюдніка ўлётак, што гэтая праца не зьяўляецца «сапраўднай». Чытачка сайту charter97.org пераслала копію аб’явы аб цікавай вакансіі, якая прыйшла ёй на электронную пошту.

 

«Наважылася падзяліцца з вамі надзённай вакансіяй. Патрабуецца досьвед працы і свая каманда, але за працу ня толькі плацяць шэлегі, але і яна не вызваляе ад адказнасьці паводле закону аб дармаедзтве. Гэта рассылка ад афіцыйнага кадравага агенцтва Віцебску», – напісала яна.

У аб’яве сапраўды пазначаная вакансія распаўсюдніка ўлётак, у апісаньні якой падаецца, што гэтая праца зь незразумелых прычын за «сапраўдную» працу не ўважаецца, і прэтэндэнт усё адно будзе плаціць падатак на «дармаедзтва».

Нагадаем, 2 красавіка Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб «дармаедах», згодна зь якім беспрацоўныя будуць выплачваць збор у суме 20 базавых адзінак, інакш – арышт. Абураныя беларусы нават узяліся за стварэньне Адзінай партыі дармаедаў (АПД).

Крыніца: Хартыя'97