«Тое, што я зрабіў, я гатовы рабіць гэта хоць сто разоў, — сказаў па выхадзе з ІЧУ Ян Дзяржаўцаў. — Бо ў краіне цяпер пануе дыктатарскі лукашэнкаўскі нелегітымны рэжым. Выбараў, супраць якіх я выйшаў з плякатам, няма. Гэты рэжым трымаецца на расейскіх штыках».
Што тычыцца ўмоваў утрыманьня, то, паводле Яна Дзяржаўцава, у ІЧУ ставіліся да яго добра. У камэры ён сядзеў адзін. «Перад судом толькі, у першы дзень, было халодна ў камэры — я ўсю ноч ня спаў і ня мог сканцэнтравацца і падрыхтавацца да суду. А пасьля, калі ўжо асудзілі на суткі, было нармальна», — распавёў віцебскі палітык.