Інфармацыя атрыманая па неафіцыйных каналах. Даведацца пра гэта ў службовых асоб або дзяржаўных СМІ было немагчыма: маўчаць, як вады ў рот набраўшы. Адбывае маёр пакараньне ў Віцебскай калёніі.
Паводле інфармацыі кампаніі “Наш дом”
Зьбіцьцё, катаваньні, і іншыя зьдзекі гэткага кшталту з грамадзян і таварышаў па службе - стыль працы супрацоўніка праваахоўнай сыстэмы цяперашняй беларускай дзяржавы маёра Дзінаса Лінкуса – былога намесьніка Гайдукевіча, начальніка Фрунзэнскага РУУС Менску. Грамадзянская кампанія «Наш дом», якая зьведала на сабе зьдзекі Лінкуса ўважліва адсочвала месцазнаходжаньне гэтага ката. У рэшце рэшт, актывістам кампаніі ўдалося высьветліць, што садыст-гвалтаўнік, які працяглы час адбываў пакараньне пад хатнім арыштам, за калючы дрот усё ж такі зьмешчаны.