15 сьнежня ў Віцебску праходзіла справаздачна-выбарная абласная канфэрэнцыя партыі БНФ. Удзельнікі канфэрэнцыі заслухалі справаздачу старшыні абласной арганізацыі партыі Кастуся Смолікава, які распавёў пра дзейнасьць арганізацыі цягам апошніх двух гадоў. У дыскусіі, што разгарэлася пасьля выступу спадара Смолікава, абмяркоўвалася тэма ўдзелу ў выбарах, закраналіся праблемы зьмяншэньня колькасьці сяброў партыі і нізкага ўплыву яе на грамадзтва.
Абласная канфэрэнцыя абрала новае партыйнае кіраўніцтва. У склад рады абласной арганізацыі партыі ўвайшло 9 сяброў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Новым абласным кіраўніком БНФ быў абраны Леанід Аўтухоў.
На абласной канфэрэнцыі прысутнічаў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
“Віцебская вясна”