Нядзеля, 19 Красавік 2015

У Сянно эканомяць на вулічным асьвятленьні?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Чытач charter97.org распавёў аб праблемах зь ліхтарамі ў яго горадзе: «У горадзе Сянно Віцебскай вобласьці адключанае вулічнае асьвятленьне амаль на ўсю ноч. Кіраўніцтва раёну спасылаецца на брак грошай. Кажуць, што яны такім чынам спрабуюць на жыхарах раёну зэканоміць грошы. Бо старшыня райвыканкаму і дырэктар ЖКГ нядаўна разьбілі новыя машыны, якія неабходна рамантаваць», – піша чытач.

 

У райвыканкаме Сянно сытуацыю камэнтаваць адмовіліся, адзначыўшы, што «ні пра што такое ня чулі».

Крыніца: Хартыя'97