І гэта яшчэ не ўсё: у будынку сламаныя вадасцёкавыя трубы. Мясцовыя жыхары звярталіся і на адмысловы сайт 115.бел, і ў «роднае» ЖЭУ №5. За два гады гэтая праблема так і не зрушылася з месца.
Дому ўжо нямала гадоў, яго збудавалі яшчэ ў 1957-м. Ен месціцца непадалёк ад чыгуначнага вакзала, у раёне з добра развітай інфраcтруктурай. Але жыць у ім дастаткова праблемна.
Пасля публікацыі ў сацыяльных сетках відэароліка з наступствамі чарговага дажджу насельнікам «мокрага» дома параілі звярнуцца ў гарвыканкам, камітэт дзяржкантроля і наўпрост у пракуратуру. Ініцыятыўная група ўжо рыхтуе звароты, бо «сезон дажджоў» яшчэ толькі пачаўся.
Арцём Плотнікаў