Паводле газеты «Витебские вести», у канферэнцыі ўзялі ўдзел «более чем 60 ведущих предприятий и организаций, общественных объединений и политических партий Витебщины». Далей пералічваюцца імёны кіраўнікоў і дзяржаўных чыноўнікаў, запрошаных у якасці ганаровых гасцей.
Чытач чакае працягу і нарэшце інфармацыі, што ж важнага абмяркоўвалі на сесіі, там больш пазачарговай. І дарэмна. Старшыню абласнога аддзялення партыі Валянціну Багатырову дзяржаўнае выданне працытавала вельмі каротка і паўнамёкамі: «2025 год будет очень особенным - состоится важное общественно-политическое событие, в котором мы должны принять непосредственное, самое эффективное, деятельное участие».
Больш нічога змястоўнага ў паведамленні няма. Але яго суправаджае на сайце выдання толькі вялікі фотарэпартаж ажно з 30-ці фотаздымкаў! На іх партыйцы і запрошаныя госці гуляюць па фае, напружана глядзяць у адну кропку, седзячы ў зале, апладзіруюць, нешта спяваюць і самі слухаюць спевы, уручаюць адно аднаму кветкі і падарункі, выступаюць з трыбуны, за нешта галасуюць. Прычым ніводзін са здымкаў не мае подпісаў, каб чытачы хаця б маглі зразумець, хто перад імі.
Аднак чым бліжэй да «важного общественно-политического события» 2025-га года, тым больш згадак пра прадзяржаўныя грамадскія структуры з'яўляецца ў дзяржаўнай прэсе. У чытачоў ствараюць уражанне вялікай і уплывовай сілы, якія нібыта існуе ў Беларусі. А пра тое, што тысячы грамадскіх суполак гвалтам пазбавілі права на існаванне ў 2023-24 гадах, дзяжСМІ імкнуцца не згадваць.
Галіна Парамонава