У імпрэзе, якая праходзіла ў віцебскай СШ №47, узялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Лігі камуністычнай моладзі Сяргей Клішэвіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая, а таксама чальцы КПБ.
Спадар Дурноў апраўдаў нешматлікую колькасць партыйцаў іх «якасцю»: « Главная цель – не нарастить количество членов партии, а вызвать интерес у населения к ней, показывая на личном примере работу организации. Коммунистическая партия всегда отличалась сплоченностью, самоотдачей и убежденностью в своих идеалах, которые заложены в лозунгах организации. Сегодня партийное строительство – важный этап для нашей страны, мы держим руку на пульсе в том вопросе, поэтому вы можете смело обращаться к представителям как районной, так и областной власти за помощью».
Намеснік старшыні аблвыканкама выказаў спадзяванне, што ў адказ КПБ актыўна ўключыцца ў будучую прэзідэнцкую электаральную кампанію.
Што да павелічэння колькасці сябраў КПБ на Віцебшчыне, то Вячаслаў Дурноў параіў «прырастаць найперш за кошт моладзі, а гэта значыць, працаваць у адным звязку з БРСМ». Яшчэ адным партнёрам камуністаў павінны стаць прафсаюзы, якія «заўсёды былі надзейнымі памагатымі партыі», тым больш, што мэты ў адных і другіх супадаюць - гэта сацыяльная справядлівасць, праца дзеля дабрабыту чалавека.
Сяргей Мышкін