Як правіла, паведамленні пра выдуманыя злачынствы паступалі ад грамадзян, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, - сцвярджае раённая пракуратура, упрацоўнікі якой праводзілі аналіз зваротаў у міліцыю. Нецвярозыя грамадзяне паведамлялі пра акалічнасці самага рознага кштэалту: збіццё, забойства, прычыненне цялесных пашкоджанняў, крадзёж грашовых сродкаў і каштоўнасцяў, знікненне ровараў, бытавой тэхнікі і да т.п.
Статыстыкі работнікі пракуратуры не агучваюць – наколькі часцей аршанцы сталі правяраць прафесійныя якасці міліцыянтаў. Але ведамства папярэджвае, што непраўдзівае паведамленне, якое прывяло да прыняцця мер рэагавання міліцыяй, хуткай медыцынскай дапамогай, падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях або іншымі спецыялізаванымі службамі, цягне за сабой адміністратыўную адказнасць -- накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 30 базавых велічынь.
Матвей Ракасоўскі