Панядзелак, 07 Красавік 2025

Эльвіра Мірсалімава нечакана падтрымала Дзмітрыя Карняенку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебская прыхільніца “русского міра”  Эльвіра Мірсалімава таксама , як і апазіцыйны актывіст, патрабуе пакарання “недатыкальных асобаў”  за “распаўсюд экстрэмізму”. Раней паводле заяваў Дзмітрыя Карняенкі за “распаўсюд экстрэмізму” былі асуджаныя і сама Эльвіра Мірсалімава, і некалькі яе “рускамірскіх” аднадумцаў.

Дзмітрый Карняенка звярнуўся ў міліцыю з заявамі пра тое, што супрацоўнікі МУС вельмі выбарачна прымяняюць ч.2 арт.19.11 КаАП. Пад суд з наступнымі пакараннямі трапляюць шэраговыя беларусы, тады як у сацсетках  “недатыкальных асобаў”  таксама сустракаюцца спасылкі на так званыя “экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы”. У ліку такіх асобаў -  жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктарка абласнога краязнаўчага музея...

“Я абсолютно не хочу, чтобы эти известные и влиятельные витебские люди сели или были оштрафованы, как я, мои единомышленники или простые «работяги». Но, если мы говорим о «государстве уникальной социальной справедливости», то и отношение ко всем должно быть равное, независимо от должности и статуса”, піша  Эльвіра Мірсалімава.

Праўда, гягледзячы на прынцыповую падтрымку патрабаваняў Дзмітрыя Карняенкі, яна называе яго “даносчыкам”. Згадваючы, што па яго заяве яе таксама абвініавацілі і аштрафавалі за “распаўсюд экстрэмізму”, Мірсалімава заўсёды падкрэслівала, што яе судзілі за тое ж, што і “змагароў”, тады як яна не з’яўляецца прадстаўніцай  беларускай апазіцыі, а таму чакала больш лаяльнага стаўлення.

Аліна Мокрая

Яшчэ ў гэтым разьдзеле: « Дзве справы супраць школьнікаў