Аўторак, 15 Красавік 2025

У Докшыцах актыўна прасоўвае "рускі мір" мясцовая дзіцячая бібліятэка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Установа атрымала грант ад фонду “Русский мир, які спрыяе ўкараненню ідэй, накіраваных на падтрымку і прасоўванне рускай мовы і культуры. На гэтыя грошы будзе рэалізаваны праект "Юбилей у писателя - праздник у читателя", асноўная мэта якога - больш шчыльнае знаёмства юных чытачоў з рускімі паэтамі і пісьменнікамі-юбілярамі.

"Праект накіраваны на папулярызацыю літаратурнай спадчыны рускіх і савецкіх пісьменнікаў, арганізацыю пазашкольнай занятасці дзяцей. Ён уключае ў сябе правядзенне літаратурных вечароў, выстаў, конкурсаў, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў, якія дазволяць прыцягнуць увагу да творчасці рускіх пісьменнікаў.Таксама ў межах праекта будзе выпушчана выдавецкая прадукцыя, арганізаваны кніжныя выставы, падрыхтаваны і размешчаны ў Інтэрнэце відэаматэрыялы, адбудзецца папаўненне фонду бібліятэкі кнігамі рускіх пісьменнікаў", — распавяла  загадчыца бібліятэкі Алена Гудзь.

 Вектар выхавання чытацкіх густаў у дзіцячай установе вельмі выразны:  з 2016 года Докшыцкая дзіцячая бібліятэка паспяхова рэалізоўвае праект “Духоўна-культурны цэнтр “Добрае слова”, які перамог у міжнародным адкрытым грантавым конкурсе “Праваслаўная ініцыятыва 2015–2016”.

Ганна Маеўская