Аўторак, 13 Май 2025

Памёр віцебскі журналіст і пісьменнік Сяргей Урублеўскі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На Віцебшчыне яго памятаюць як першага  рэдактара абласной газеты «Народнае слова». На гэтай пасадзе Сяргей Урублеўскі адпрацаваў 18 гадоў - з 1990-га  па 2008-мы. Газета  была са сваімі чытачамі ў самыя складаныя часы станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці.

Пасля 2008 года, калі беларускія СМІ былі ўжо не такімі вольнымі, як у першыя гады незалежнасі, Сяргей Рублеўскі пакінуў рэдактарскую пасаду і да журналісцкай працы больш не вяртаўся. Але любоў да беларускага слова, якая была з ім на працягу жыцця, увасаблялася ў іншых формах.

Сяргея Рублеўскага  ведаюць і як добрага пісьменніка, аўтара 8-мі празаічных зборнікаў, лаўрэата літаратурных прэмій, заснаваных як дзяржавай, так і дэмактартычнай супольнасцю. Ен свядома заставаўся  чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў, і прынцыпова не пераходзіў у праўладную пісьменніцкую арганізацыю.

Развітацца з Сяргеем Васільевічам Урублеўскім  сябры і калегі змогуць сёння, 13 траўня а 16 гадзіне  ў рытуальнай зале «Аура» ( Вiцебск, вул.П.Броукi, 50/4). Пахаваюць Сяргея Рублеўскага заўтра, 14 траўня, на могілках у яго роднай вёсцы Бабча Лепельскага раёна.

Сяргей Сыпко