Чацвер, 18 Верасень 2025

Прыхільніца “русского мира” Эльвіра Мірсалімава скардзіцца на міліцыю

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яе, як і ўсіх іншых, хто “трапіўся”  на палітычна матываваных  “правапарушэннях”, перыядычна выклікаюць на гутаркі ў міліцыю. Атрымаўшы чарговае запрашэнне на такую гутарку, Мірсалімава  абвінаваціла супрацоўнікаў міліцыі ў тым, што ў іх з памылкамі запісаны яе адрас. Толькі свае прэтэнзіі яна выказала не міліцыянтам, а ў Telegram. Хаця раней яна неаднаразова адзначала, што “профилактические беседы у нас проходили вполне уважительно».

”Если вас тут «взяли на карандаш» в милиции, то вас уже не оставят в покое. Вам будут постоянно звонить, приглашать на «беседы», постоянно держать в напряге”, піша Эльвіра Мірсалімава. 

І спрабуе ўдаваць , што ўжо нават і не памятае, за якія правапарушэнні яе  летась затрымлівалі і аштрафавалі . Але наўрад ці ёй можна верыць: Эльвіра Мірсалімава пры кожным зручным выпадку крыўдуе, што яе прыраўнялі да “змагароў”, і што ёй у чаканні суду давялося правесці двое сутак у ІЧУ на жалезнай “шконцы” без  матраца.  

 У лютым мінулага году суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Дар'я Шайкова разбірала тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на Эльвіру Мірсалімаву. Гэта пратакол, складзены за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі (ч.2 арт. 19.11 КаАП) і два пратаколы, дзе сцвярджаецца, што прыхільніца «русского мира» займалася «прапагандай або публічным дэманстраваннем, вырабам, распаўсюдам нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» (ч.1 арт.19.10 КаАП). Яна размясціла ў сацсетках гістарычных фотаздымкаў, дзе былі выявы нацысцкіх сцягоў са свастыкай. За падобныя “правапарушэнні” яшчэ раней быў асуджаны на суткі віцебскі краязнаўца і фатограф Віктар Барысенкаў. Але тады гэта не выклікала абурэння ў прыхільніцы “русского мира”.

Цяпер, праўда, Мірсалімава сцвярджае, што гэта быў не фашыстоўскі сцяг са свастыкай, а “бандеровский флаг, найденный в захваченном русскими освободителями ВСУ-шном блиндаже”.

Аліна Горкая