«Калі шчыра, мы яе спачатку зусім не зразумелі, настолькі нечаканай была яе прапаганда, але потым яна стала раздаваць яшчэ і ўлёткі, газэты і агіткі», - піша аўтар допісу. Фота агітацыйных матэрыялаў чытач даслаў у рэдакцыю.
«Больш за ўсё зьдзівіла тое, што жанчына з запалам даводзіла, што гэта ня сэкта, а зарэгістраваная ў Беларусі арганізацыя - працягвае ён. - што пры праглядзе агіткі і відаць - пасьведчаньне Міністэрства юстыцыі РФ! Гэты «дакумэнт» наогул заслугоўвае на асобны разгляд, асабліва на тле таго, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне, сваімі цынічнымі выказваньнямі і здагадкамі, якія падаюцца, як адкрыцьці. Мяркуючы па добра адпрацаваным дзеяньням гэтай замбаванай асобы, склалася ўстойлівае меркаваньне аб плянамернай працы ў нашым горадзе. Мо’ такое адбываецца ня толькі ў нас? Вельмі б хацелася праверыць, што гэта за арганізацыя і хто яе курыруе, мэты, фінансаваньне?»
Нагадаем, апошнім часам пачасьціліся выпадкі распаўсюджваньня ў Беларусі расейскай сымболікі. Невядомыя асобы пры папушчальніцтве міліцыі і афіцыйных уладаў масава раздаюць сьцягі суседняй дзяржавы на вуліцах гарадоў краіны.
Крыніца: Хартыя'97