Пятніца, 23 Студзень 2026

Telegram журналіста Змітра Казакевіча стаў мішэнню для сілавікоў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Заўважыўшы 22 студзеня дзіўную актыўнасць у сваім Telegram-акаўнце, журналіст апублікаваў у Facebook папярэджанне для сваіх сяброў: “Пачысціце, калі ласка, перапіскі са мной і на гэты акаўнт не пішыце нічога важнага і сакрэтнага”. Выявілася, што мела месца спроба фішынгу, і ўжо не першая ў дачыненні да Змітра Казакевіча.

Спецыялісты па кібербяспецы мяркуюць, што фішынгам ( вымаганнем канфідэнцыйных дадзеных) займаліся, найхутчэй, сілавікі. Змітру быў дасланы ліст быццам бы ад “Службы бяспекі” мэсэнджара падобны з пагрозай заблакаваць акаўнт цягам 24 гадзін і з прапановай неадкладна звязацца праз бот для “таго, каб замарозіць працэдуру выдалення і распачаць праверку”. Допіс быў адпраўлены з прыватнага акаўнта. Журналіст праігнараваў усе прапановы і выдаліў дыялог.

Паводле “Нашай Нівы”, у той самы дзень у праўладным канале «Факты на стол» (меркавана, звязаны з КДБ Беларусі) была апублікаваная перапіска журналіста Змітра Казакевіча з былой палітзняволенай Аланай Гебрамарыям. Там вялося  пра падзеі 2025 года. Нічога больш “сенсацыйнага” знайсці ў Telegram  журналіста ў сілавікоў не атрымалася.

З лета 2021 года віцебскі журналіст  Зміцер Казакевіч жыве ў вымушанай эміграцыі. Яго некалькі разоў затрымлівалі падчас асвятлення пратэстаў у 2020 годзе, тройчы праводзілі ператрусы па месцы жыхарства і забіралі аргтэхніку. Супраць Змітра заведзена некалькі крымінальных спраў,  траўні 2024 года Казакевіч даведаўся што яго кватэру ў Віцебску арыштавалі.

Алег Круглоў