Мастацкі конкурс праектаў памятнага знака абвясціў летась Аршанскі райвыканкам. Абавязковым элементам, на думку ўладаў, павінна была быць выява пажарнага. І месца пад яго было вызначана у невялічкім скверы на месцы перасячэння вуліц Мінская і Уладзіміра Леніна - паблізу ад пажарнай часткі. Ва ўмовах конкурсу былі распісаны і астатнія дэталі, якія прыдумалі ў райвыканкаме - дата “26.04.1986”, слова "Чарнобыль", знак "Радыяцыя" і "элемент з чырвонага граніту, які паказвае агонь"...
Меркаваннем грамадскасці наконт знешняга выгляду новага гарадскога аб'екта і месца яго размяшэння не пацікавіліся - ніякіх абмеркаванняў не было.
Журы разгледзела 3 праекта, пераможцам быў прызнаны Аляксей Яўсееў, скульптар з Віцебска, уражэнец Гарадка. Ён цалкам выканаў усе заяўленыя рэкамендацыі. “Памятный знак будет выполнен на железобетонном основании. Композиция будет из гранитных плит. На плоскости плиты размещена рельефная фигура пожарного, символически закрывающая собой трещину в плите”, піша “Аршанская газета”. Заадно высветлілася і тое, што “грамадская ініцыятыва” сыходзіла ад “депутата Оршанского райсовета Андрея Курятникова, ветеранов МЧС и МВД”. Ранейшыя прапановы сапраўдных ліквідатараў проста ігнараваліся.
Паводле вынікаў мінулагодняга конкурса праектаў грамадскіх ініцыятыў паведамлялася, што вырабіць памятны знак павінна камунальнае прадпрыемства “Оршанская спецавтобаза”, якое атрымае на гэта фінансаванне: 18 тысяч рублёў з абласнога бюджэту і яшчэ 18 - з рэспубліканскага. Ініцыятары, па ўмовах конкурсу, ад сябе мусяць дадаць 4 тысячы рублёў. Такім чынам, 40 тысяч рублёў – гэта агульная сума на мемарыяльны знак героям-сучаснікам, якія коштам жыцця і здароўя займаліся небяспечнай працай... Паводле “Аршанскай газеты”, “все выделенные денежные средства на реализацию этой гражданской инициативы были освоены в полной мере”.
Для параўнання: кошт новай плошчы дзяржаўных сімвалаў з флагштокам абышоўся аршанскаму бюджэту больш чым у 2 мільёны 60 рублёў.
Памятны знак ліквідатарам плануюць адкрыць сёлета да 40-х угодкаў аварыі на ЧАЭС.
Аляксандр Папоў
Субота, 31 Студзень 2026
Высветлілася, як будзе выглядаць адзіны на Віцебшчыне помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС
Пра неабходнасць такога помніка гаворка ішла апошнія гадоў трыццаць. З ініцыятывай выступалі непасрэдныя ўдзельнікі тых падзеяў – віцебскія ліквідатары на чале з Анатолем Гнеўкам. У мінулым годзе здарылася нечаканае: на абласным конкурсе грамадзянскіх ініцыятываў была ўхвалена заяўка з Оршы – каб помнік героям, якія загінулі або страцілі здароўе падчас наступстваў тэхнагеннай катастрофы паставіць менавіта ў гэтым горадзе. Праект доўга трымалі ў таямніцы і нарэшце апублікавалі.
Апублікавана ў
Рознае