Свята народнай творчасці мае назву-абрэвіятуру - «Э.Т.Н.О.»: энергия традиций – наследие общества!». Яно пройдзе 21 лютага – якраз у Міжнародны дзень роднай мовы. Якую мову лічаць роднай арганізатары з Цэнтра культуры “Витебск», выникае з прапанаваных намінацый: «Этно родного языка», «Ритмы этно», «Звуки этно». Асобна анансавана праграма «с мастер-классами по языку, традиционным ремёслам и культурным традициям».
Ахвотныя ўзяць удзел павінны падаць заяўкі да 13 лютага. Да ўдзелу запрашаюцца “национально-культурные объединения и землячества, а также мастера и ремесленники, хранители нематериального наследия”.
Надзея Артамановіч
Чацвер, 05 Люты 2026
Да Дня роднай мовы ў Віцебску правядуць “праздник народного творчества»
Свята, па задуме арганізатараў, мусіць атрымацца шматнацыянальным. Але для беларускай мовы месца не знайшлося ні ў афішы, ні ў намінацыях канцэртнай праграмы. Усё гэта – па-руску.
Апублікавана ў
Рознае