Для самастойнага вядзеньня лясной гаспадаркі яны былі перададзеныя ААТ «Віцебскдрэў» у сьнежні 2009 году. Паводле наяўных дадзеных ENPI, за 2010 год ААТ «Віцебскдрэў» нарыхтавала 77 000 кубамэтраў дзелавой драўніны, пры гэтым дрэваперапрацоўчае прадпрыемства для ўласнай вытворчасьці выкарыстоўвала толькі 13 000 кубамэтраў, 40 000 кубамэтраў было пастаўлена на экспарт, а яшчэ 24 000 кубамэтраў рэалізавана на ўнутраным рынку Беларусі.
Не абыйшлося і без парушэньняў: у 2011 годзе пры адводзе пятнаццаці лесасек для правядзеньня высечак галоўнага карыстаньня агульнай плошчай 50 га аб’ём высяканай драўніны філіялу «Гарадоцкі лясгас» ААТ «Віцебскдрэў» быў вызначаны ў памеры 12 тысяч кубамэтраў. Аднак, як высьветлілася, фактычна на названых лесасеках было нарыхтавана 14,7 тысячы кубоў - на 22 адсоткі больш, чымся дазвалялася лесасечным білетам.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска