Нагадаем, па прафесіі Віктар Дарожкін – эканаміст, ён скончыў Беларускі эканамічны ўніверсітэт. Але займацца развіццём вытворчасціне стаў: пайшоў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ, і далей працаваў у выканкамах – раённым і абласным.
Падчас выбараў у Віцебскі райсавет ён абяцаў “благоустройство и развитие инфраструктуры населенных пунктов, ремонт жилого фонда и улично-дорожной сети, создание условий для открытия новых организаций и производств» і гд. Наколькі ён можа адказаць за свае абяцанні, добра ведаюць жыхары раёна, якія скардзяцца на кепскія дарогі, дзіравыя дахі і беспрацоўе. Таму асабістыя кар’ерныя поспехі госця аздараўленчага летніка аніяк не трансфармаваліся ў вобраз “успешной страны”.
Выхаванцам спрабавалі паказаць, што дэпутат, а тым больш старшыня райсавета – гэта безумоўны ўзор для пераймання. Такі падыход можа негатыўна ўплываць на светапогляд падлеткаў, калі яно ператвараецца ў трансляцыю адзінай афіцыйнай ідэалогіі. У закрытай прасторы лагера, дзе дзеці залежаць ад адміністрацыі, адсутнасць альтэрнатыўных пунктаў гледжання пазбаўляе іх магчымасці выбару і парушае права на свабоду думкі. Замест адкрытай дыскусіі фармат выхаванцам прапануюць фармат маналогу, і такім чынам дзецям навязваецца скажоны ўзор для пераймання. Гэта не толькі замінае развіццю крытычнага мыслення, але і нараджае ў будучым пакаленні цынізм і недавер да любых дзяржаўных інстытутаў.
Яўген Рыжоў
Чацвер, 09 Ліпень 2026
Будзь як старшыня райсавета?
Старшыню савета дэпутатаў Віцебскага раёна запрасілі выступіць у дзіцячы летнік. Сустрэча праходзіла пад слоганам даволі двухсэнсоўнага зместу «Успешный я – успешная страна!»
Тое, што Віктар Дарожкін дасягнуў пэўных асабістых поспехаў, сумнёваў няма: яго працоўная біяграфія складаецца практычна спрэс з пераліку пасад у дзяржаўных органах. А вось падлеткам, якія адпачываюць у летніку “Луч”, ён раіў зусім іншае: “выбрать профессию по душе и реализовать себя в ней”.
Апублікавана ў
Рознае