Лідэрам па стратных арганізацыях стала прамысловасьць - 29,3% да агульнай колькасьці арганізацыяў. Далей ідуць гандаль, рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня (18,2%); ахова здароўя і аказаньне сацыяльных паслуг (16,7%); сельская гаспадарка (11,8%); транспарт (10,5%).
У цэлым па краіне за студзень-жнівень 2014 году стратнымі былі 1 223 арганізацыі, або 15,1% ад агульнай колькасьці арганізацыяў (за аналягічны пэрыяд 2013 году - 747 арганізацыяў, або 9,2%). Сума чыстай страты стратных арганізацыяў за студзень-жнівень бягучага году склала 8,8 трлн рублёў, або ў 1,8 разы больш, чымся за студзень-жнівень мінулага году.
Крыніца: Хімік.інфо