Аснову матэрыялаў «Шэрай кнігі» склалі артыкулы пра парушэньні правоў чалавека, якія зьяўляліся цягам году на рэгіянальных праваабарончых сайтах «Віцебская вясна» і «За правы чалавека», а таксама публікацыі іншых інфармацыйных рэсурсаў. Як і раней, апроч друкаванага выданьня, існуе электронная вэрсія кнігі, якую кожны ахвотны можа спампаваць тут.
Панядзелак, 29 Верасень 2014
Выйшаў з друку чарговы выпуск «Шэрай кнігі»
Штогоднік «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне» публікуецца праваабаронцамі ўжо трэці сэзон запар. Новы выпуск, які складаецца больш як са 140 старонак, ахапляе сабой пэрыяд зь ліпеня 2013 па чэрвень 2014 гадоў.
Апублікавана ў
Рознае