У Віцебску і 10 раёнах вобласці ў жніўні знізіўся сярэдні заробак
Гэта вымушана канстатаваць афіцыйная статыстыка: упершыню за досыць працяглы час не даводзіцца пахваліцца ростам заробку, хай сабе нават і сярэдняга. У жніўні намінальны налічаны сярэдні заробак у Віцебскай вобласці склаў 1998 рублёў 40 капеек. Гэта на 9 рублёў 80 капеек менш за ліпеньскі заробак. Зніжэнне заработнай платы ў жніўні ў параўнанні з ліпенем адбылося ў 10 раёнах і самім абласным цэнтры.
Віцебскі гарвыканкам інфармуе пра страляніну ў горадзе
Менавіта так можна акрэсліць афіцыйнае паведамленне наконт правядзення актыўнай фазы навучальнага збору ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў з 23 па 30 верасня 2024 г. па вул. Максіма Горкага (раён Рачнага порта). Грамадзян просяць паставіцца да вучэнняў з разуменнем і захоўваць спакой. Але гарадскія ўлады не паведамляюць, як трэба дзейнічаць цывільнаму насельніцтву ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
У Віцебску будзе ажыццяўляцца практычная адпрацоўка тактычных заданняў і праводзіцца стральба са стралковай зброі, інфармуе гарвыканкам. Але ў дадзенай сітуацыі можа ўзнікнуць шэраг пытанняў наконт паўнаты і якасці прадстаўленай інфармацыі. Зварот да грамадзян аб правядзенні ваенных вучэнняў і стрэльбах па вул. Максіма Горкага без прадастаўлення кантактаў для экстранай сувязі і тлумачэнняў, як дзейнічаць у выпадку надзвычайнага здарэння, выглядае няпоўным і недастаткова інфарматыўным. Гэта можа выклікаць у насельніцтва неспакой і незадаволенасць.
На тэрыторыі сельсавета, які святкуе 100-гадовы юбілей, не могуць навесці парадак
Адмыслоўцы з аддзела землеўладкавання Дубровенскага райвыканкама правялі праверку на тэрыторыі Пірагоўскага сельсавета. Вывучалі, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца землі гаспадарак, якая сітуацыя з нежылымі дамамі, ці дбайна падтрымліваецца парадак на тэрыторыях, падведамасных арганізацыям і сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Давялося канстатаваць, што праблемы ёсць. Але літаральна праз некалькі дзён пра іх забыліся.
У Браславе з'явіўся «источник патриотизма»
У райцэнтры да Дня народнага адзінства адчынілі "Пляцоўку дзяржаўнай сімволікі" . На ёй размясцілі некалькі інфармацыйных стэндаў і тры флагштокі вышынёй 8 метраў - пад дзяржаўны сцяг, сцяг Віцебкай вобласці і сцяг Браслаўскага раёна. «Новая точка притяжения появилась в Браславе. Источник патриотизма, предмет гордости, место, где будут проводить разного рода тематические мероприятия», -- піша раённая газета "Браслаўскі край".
Віцебскія энтузіясты адрамантавалі дзесятак вуліц з дапамогай рэсурса petitions.by
І гэта толькі сёлета. А калі казаць больш шырока, то з дапамогай петыцый гарадскія актывісты дамагаліся ліквідавання снегавых заносаў і «векавых» лужын, дамагаліся закрыцця адчыненых каналізацыйных люкаў, звярталі ўвагу на недахопы ў падтрыманні гарадскіх аб'ектаў, выступалі за абнаўленне небяспечных для гульняў дзіцячых пляцовак.