Нягледзечы на тое, што праект моста яшчэ не прайшоў экспэртызу, мясцовыя чыноўнікі прысьпешваюць падзеі. 14-га красавіка на “аб’ект” быў накіраваны магутны бульдозер, які паваліў сьцены гаражоў. Самі жыхары былі змушаныя пачаць разборку паваленых сьценаў.
Серада, 16 Красавік 2014
У Бешанковічах разбурылі гаражы мясцовых жыхароў
У сувязі з будаўніцтвам моста праз Заходнюю Дзьвіну былі зруйнаваныя гаражы па вуліцы Ясеніна. Яшчэ раней іх уладальнікі былі папярэджаныя пра тое, што гаражы будуць перашкаджаць будаўніцтву моста, якое мусіць распачацца праз год-два. Нязгодныя спрабавалі шукаць праўды і пісаць вышэйшым чыноўнікам аж да Лукашэнкі. Але безпасьпяхова.
Апублікавана ў
Сацыяльныя правы
Тэгі: