І дзякуючы іх дбайнасьці асфальтавае пакрыцьцё знаходзіцца ў даволі прыстойным выглядзе. Людзі робяць тое, што павінна рабіць дзяржава, але ніводнага разу за апошнія дваццаць гадоў дарожных рабочых тут ня бачылі. Куды ідуць грошы-паборы з аўтааматараў?
І вось глыбоцкія дарожнікі, каб пусьціць пыл у вочы, накіроўваюць на асфальт… грэйдэр?!! Так, менавіта! Той узьдзірае ўзбочыну такім чынам, каб дзірван, зямля, камяні траплялі на праезную частку!?!? Відаць, гэта плянавы «рамонт» дарогі, якая да гэтага мела абсалютна нармальны стан. І я сказаў, хто пра яе клапоціцца.
Напэўна, глыбоцкім дарожнікам варта запатэнтаваць гэтае ноў-хаў і распаўсюдзіць свой «перадавы» досьвед… І толькі мясцовыя жыхары, неверагодна абураныя такой дывэрсіяй, такім шкодніцтвам, не дазволілі далей псаваць дарогу. Паглядзіце на здымкі і зрабіце высновы, шаноўнае спадарства!
https://vitebsk.dns.army/news/satsyyalnyya-pravy/item/1881-yak-glybotskiya-admysloutsy-ramantuyuts-darogu#sigProIdde8d054307
Юрась Бабіч, nn.by