Пры вывучэнні пракуратурай даведкі аб рухах на валютным рахунку арганізацыі ў ЗАТ «Альфа-Банк» было ўстаноўлена паступленне грашовых сродкаў ад рэзідэнтаў Літоўскай Рэспублікі.
Згодна з тлумачэннямі заснавальніка і дырэктара ўстановы Мікалая Шараха, а таксама прададзенымі ім дамовамі, Цэнтр аказваў паслугі кансультавання ў пытаннях камерцыйнай дзейнасці ў Беларусі дабрачыннаму і спонсарскаму фонду «Forum Syd Baltika» і фонду дабрачыннасці і падтрымкі «ForumCiv Eastern Europe». Гэта адзін і той жа фонд, проста падчас рэалізацыі праекту фонд памяняў назву.
Пракуратура не даказала, што ў межах праекту былі незаконна атрыманыя і патрачаныя Цэнтрам 16820 еўра.
«З адкрытых інтэрнэт-крыніц устаноўлена, што названыя дабрачынныя фонды праз выдзяленне грантаў «падтрымліваюць грамадскія групы і ініцыятывы, якія працуюць у галіне дэмакратыі, правоў чалавека, абароны навакольнага асяроддзя і гендэрнай роўнасці», – выявіла пракуратура »крамол«.
Тым не менш, пракуратура не змагла дакументальна і фактычна высветліць, што ўстанова «Адвакацыя» выкарыстоўвала атрыманыя сродкі для фінансавання масавых пратэстаў у Полацкім рэгіёне. Аднак зрабіла заснаваную на пракурорскіх фантазіях выснову аб тым, што Цэнтр фінансаваў дзеянні асобаў, якія імкнуліся паўплываць на палітычную абстаноўку ў краіне.
Цяпер, па волі ўладаў, у Полацку не будзе каму легальна займацца прававой асветай грамадзян, садзейнічаць самаадукацыі беспрацоўных, грамадзян старэйшых за 50 гадоў, інвалідаў, прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей і іншых сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва.
Міхась Пісараў