Нядзеля, 01 Студзень 2023

Што памянялася ў падатковай сістэме для ІП, самазанятых і фізічных асоб

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Тым, хто займаецца рамесніцтвам і аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму, давядзецца пацвярджаць сваю дзейнасць, каб захаваць адпаведны статус і магчымасць выплачваць нізкі падатак.

Летась рамеснікі плацяць збор на год наперад у памеры 62 рублёў. Такая дзейнасць вялася па паведамляльным прынцыпе, пры якім чалавек не павінен быў пацвярджаць, што фактычна гэтым займаецца. 

На працягу першага паўгоддзя плацельшчыкі могуць працягваць прымяняць гэты падатковы рэжым, але пачынаючы з 1 ліпеня 2023 года фізічныя асобы змогуць прымяняць яго толькі ў тым выпадку, калі будзе рашэнне мясцовых органаў улады аб тым, што дзейнасць плацельшчыка адносіцца да рамеснай. На думку ўладаў, гэта неабходна зрабіць, бо зарэгістраваных рамеснікаў у краіне шмат, але далёка не ўсе з іх фактычна займаюцца гэтай дзейнасцю. 

Падаткавікі такім чынам збіраюцца змагацца са злоўжываннямі або падатковымі маніпуляцыямі, калі людзі рэгіструюцца рамеснікамі ў мэтах пазбягання іншых падатковых або сацыяльных наступстваў, нормы будуць крыху ўзмацняцца. З гэтай мэтай бюракраты з Мінэканомікі скарацілі пералік відаў дзейнасці, выканаўцы якіх змогуць застацца на рамесным зборы. 

Ужо з 1 студзеня тыя, хто займаецца рамесніцтвам, будуць плаціць збор не на ўвесь год, а кожны месяц па 6 рублёў. Пасля 1 ліпеня мясцовыя органы будуць выносіць рашэнні аб тым, чым насамрэч займаюцца рамеснікі. Калі чыноўнікі не пацвердзяць, што дзейнасць чалавека з'яўляецца рамесніцкай, то яму давядзецца перайсці на іншы падатковы рэжым - падатак на прафесійны даход. 

Такая ж сітуацыя з тымі, хто займаецца аграэкатурызмам. Для іх штомесячны збор у новым годзе складзе 37 рублёў, але з другога паўгоддзя плаціць яго змогуць толькі тыя, чыю дзейнасць пацвердзяць мясцовыя ўлады, а для астатніх будзе падатак на прафесійны даход. 

У 2023 годзе ўвядуць новы падатак - на прафесійны даход. 

Акрамя таго, з пачатку студзеня ўведзена мноства змяненняў па падатках для прадпрымальнікаў: для ІП устараняецца спрошчаная сістэма падаткаабкладання; скарачаюцца віды дзейнасці, па якіх можна працаваць з выплатай адзінага падатку; стаўкі адзінага падатку павышаюцца ў паўтара-тры разы (яны будуць прымяняцца да тых падаткаў, тэрмін выплаты якіх настане пасля 30 студзеня). 

Таксама асноўным падатковым рэжымам стане падаходны падатак, у 2023 годзе яго паднімуць з бягучых 16% да 20%, а ў 2024-м - да 25%. 

Павелічэнне падатковай нагрузкі заўважаць не толькі тыя, хто вядзе бізнес, але і практычна ўсе жыхары Віцебскага рэгіёна, таму што вырастуць акцызы на алкаголь і цыгарэты, падаткі на нерухомую маёмасць, зямельны падатак, падатак на сабак і іншыя. 

Сяргей Ільін