Віцебскі праваабаронца інвалід 2-й групы Валер Місьнікаў паспрабаваў атрымаць дапамогу ад Чырвонага Крыжа. Не адразу, але атрымалася. “Чырвоны Крыж можа дапамагчы нават з харчамі, але толькі тым, хто ведае пра такую магчымасьць, хто валодае інфармацыяй…” – кажа Місьнікаў.

Былы прадпрымальнік Андрэй Відарэнка летась у выніку дарожна-транспартнага здарэньня на тэрыторыі Ўкраіны стаў інвалідам. Сем месяцаў доўжылася лекаваньне і рэабілітацыя, але ў атрыманьні кампэнсацыі па лістках непрацаздольнасьці Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) пацярпеламу адмовіў.

У гарадзкім пасёлку Багушэўск Сеньненскага раёну закрываюць лякарню і паліклініку. Яны абслугоўвалі больш за 2,5 тысячы мястэчкаў і 2 тысячы жыхароў навакольных вёсак.

У Віцебскай вобласьці ліквідаванае чарговае сельгаспрадпрыемства. Гэтым разам пад нож патрапіла ААТ «Пурплева» (Сеньненскі раён). Маёмасьць банкрута (будынкі, збудаваньні, тэхніка і іншыя актывы) выстаўленая на таргі. Былым супрацоўнікам прапануецца праз таргі выкупіць сваё жытло. Але калі знойдзецца іншы пакупнік, які запрапануе вышэйшы кошт, то ўладальнікам іх дамоў стане ён.

Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ірына Захарава, Алена Шабуня ды сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў на прыёме ў намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Пеніна абмеркавалі вострыя пытаньні, якія хвалююць грамадзкасьць. На сустрэчы, што адбылася 23 жніўня, таксама прысутнічалі прадстаўнікі гарадзкіх службаў.