Беспрацоўе – 0,3%, заробак – больш за 1000 рублёў. Ці гэта так?..
У афіцыйных сродках масавай інфармацыі часта паведамляюць пра рост заробкаў і зьніжэньне ўзроўню беспрацоўя. Але пры гэтым многія нашы суайчыньнікі зьяжджаюць працаваць за мяжу. Чаму ж так?
Праблема з пляцоўкай для выгулу сабак на Чкалава. Жыхары зьбіраюцца падаваць у суд
Пляцоўка для выгулу сабак зьявілася ў двары дамоў №7 (корп. 1 и 2) на вуліцы Чкалава ў верасьні 2014 году. Яе зрабілі бяз згоды з жыхарамі прылеглых да яе дамоў, і яна адразу прычынілася да канфлікту паміж жыхарамі і ўладальнікамі чатырохногіх гадаванцаў. Канфлікт не разьвязваецца ўжо цягам 5 гадоў.
Прыгажосьць і карупцыя. Як віцебскіх пэнсіянэрак пазбаўляюць даху над галавой
“Не пашанцавала з суседам” – у Беларусі гэтая прыказка мае асаблівыя адценьні. Бывае так: чым бліжэй твой сусед да ўлады, тым большая небясьпека навісае над галавой. Усё гэта зазналі на сабе дзьве пэнсіянэркі, якія ўжо амаль 10 гадоў змагаюцца за сваё жыльлё і жыцьцё на вуліцы Ленінградзкай у Віцебску. Пакуль беспасьпяхова – жонка іх суседа працуе ў аблвыканкаме.
Вуліцу Пскоўскую ў Віцебску адрамантуюць, але ці зьявяцца на ёй ходнікі?
З савецкіх часоў улады прызвычаіліся рамантаваць у асноўным цэнтральныя вуліцы, забыўшыся на дзясяткі іншых, якія праз рэзкае павелічэньне аўтатранспарту губляюць сваё нетрывалае пакрыцьцё. Сытуацыя на вуліцы Пскоўскай - крытычная...
Сяргей Чалы ў Віцебску: Трэба біць у званы! Ня маем крыніцаў эканамічнага росту!
Вядомы беларускі эканаміст і вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” Сяргей Чалы выступіў 16 сакавіка ў Віцебску зь інтэрактыўнай лекцыяй “Што будзе з беларускай эканомікай?” Імпрэза адбылася пры падтрымцы ініцыятывы “Цэнтар новых ідэяў” і выклікала аншляг…