Апоўдні ў суботу ў невялікім памяшканьні на ўскраіне Наваполацку сабралася блізу трыццаці чалавек. Мікола Статкевіч прыехаў разам зь першым намесьнікам старшыні партыі БСДП (Народная Грамада) Аляксандрам Арастовічам. Абодва партыйныя лідэра выступілі перад прысутнымі актывістамі. Сустрэча працягвалася дзьве гадзіны, пасьля чаго мясцовая партыйная ячэйка БСДП абмеркавала свае арганізацыйныя пытаньні.
Вось пра што распавёў у сваім выступе Мікола Статкевіч.
Пра зьмену кіраўніцтва краіны. Мікалай Статкевіч казаў аб неабходнасьці зьмены кіраўніцтва краіны, аб тым, што асобы палітычнага кіраўніцтва краіны паводзяць сябе безадказна і бескантрольна. Напрыклад, землі Беларусі бескантрольна распрадаюцца арабскім шэйхам. Улады на зьвязаны крэдыт Кітаю будуюць асабліва шкодную вытворчасьць адбеленай цэлюлёзы, што нанясе непапраўную шкоду экалёгіі краіны.
Пра стасункі з суседнімі краінамі новага дэмакратычна абранага кіраўніцтва краіны. Суседзяў трэба шанаваць і імкнуцца сябраваць з імі. Аднак пры спробе захопу Беларусі зь любога боку беларусы павінны быць гатовыя абараніць сваю тэрыторыю.
Пра ўдзел ў бліжэйшай кампаніі мясцовых выбараў. У беларусаў скрадзенае права выбіраць сваю ўладу, і гэтае права трэба вярнуць. У жніўні партыя прыме рашэньне наконт мясцовых выбараў. Пакуль пазыцыя такая, што партыю тэма выбараў не абыходзіць. Асобныя маладыя актывісты могуць узяць удзел у выбарчай кампаніі – толькі для атрыманьня рэальнага досьведу і пацьверджаньня фактаў фальшаваньня, для зносін з грамадзянамі.
Пра расейска-беларускія вайсковыя вучэньні. Вучэньня носяць наступальны характар па прарыве «Сувалкаўскага калідору» і ладзяцца кожныя два гады. Галоўная небясьпека, што расейскія войскі пасьля вучэньняў пакінуць пасьля сябе склады захоўваньня баявой зброі паблізу зь межамі краінаў Эўразьвязу. Так было ў 2008 годзе перад вайной Расеі з Грузіяй і перад вайной з Украінай у 2014-м. Палітычныя рэжымы з Усходу і Захаду мераюцца сваімі ўзброенымі сіламі, але пры гэтым топчуцца па нашай зямлі. Няхай яны вызначаюцца бяз нашага ўдзелу.
Мікола Статкевіч адказаў на пытаньне нашага карэспандэнта пра магчымасьць адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі пры гэтым палітычным рэжыме. Палітык мяркуе, што сьмяротнае пакараньне патрэбнае рэжыму, каб трымаць грамадзян у страху. Адмена сьмяротнай кары магчымая толькі пры выплаце рэжыму вялікага крэдыту ў мільярдаў пяць даляраў.
https://vitebsk.dns.army/news/smjarotnae-pakaranne/item/2377-mikola-statkevich-smyarotnaya-kara-patrebnaya-rezhymu-kab-trymats-lyudzej-u-strakhu#sigProId40ec2eb52e
Аляксандар Марозаў