Нагадаем, Андрэй Андрэеў быў затрыманы супрацоўнікамі аховы правапарадку 13 жніўня падчас распаўсюду ім па паштовых скрынках улётак зь інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум» і «Грамадзянскую дамову». 6 верасьня адбыўся суд. Распаўсюднік улётак быў прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі) і падвергнуты штрафу ў памеры 2 мільёны рублёў.
Серада, 25 Верасень 2013
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Андрэева
Актывіст партыі левых «Справядлівы сьвет» Андрэй Андрэеў абскарджваў у абласным судзе штраф, якім пакарала яго судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Протас за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду». Справу разглядала судзьдзя Ірына Смалякова. Довады Андрэя Андрэя, які сьцьвярджаў, што права на распаўсюд інфармацыі дадзена яму Канстытуцыяй – найвышэйшым законам Рэспублікі Беларусь, не пераканалі судзьдзю, і пастанова ў дачыненьні да актывіста пакінутая ў сіле.
Апублікавана ў
Суд