Панядзелак, 05 Верасень 2016

Актывіста Ігара Грышанава пакаралі штрафам у 5 базавых велічынь за «абразу» старшыні сельскага выканкаму

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ігар Грышанаў Ігар Грышанаў

Паводле судовых матэрыялаў, канфлікт паміж бакамі пачаўся 22 ліпеня, калі старшыня Бабініцкага сельвыканкаму (Аршанскі раён) Марына Мацьвеева прыехала ў вёску Стаўры разам з двума сваімі падначаленымі. Далей паказаньні бакоў разыходзяцца.

Грышанаў сьцьвярджае, што Мацьвеева ўручыла яму адказ на ранейшы зварот і пасьля гэтага разам з адным з работнікаў пачатку абражаць, работнік жа пры гэтым пагражаў яму фізычнай расправай. Мацьвеева сьцьвярджае, што абражаць і пагражаць ёй стаў Грышанаў.

Пры гэтым пацьвердзіць альбо абвергнуць факт абразаў маглі толькі ангажаваныя ў працэс Грышанаў, Мацьвеева і адзін сьведка, які па працы зьяўляецца падначаленым Мацьвеевай.

Адвакат Грышанава палічыў, што на гэтых спрэчных паказаньнях факт абразы ня можа быць даказаны, але судзьдзя Іна Кохава ўсё ж вынесла пастанову: штраф Ігару Грышанаву ў 5 базавых велічынь.

orsha.eu