Пра абвінавачанага вядома, што ён працуе машыністам, і што на працы аб ім адгукаюцца як аб сапраўдным прафесіянале і станоўчым з усіх бакоў чалавеке. Яго калегі даслалі ў суд хадайніцтва, у якім прасілі пакараць Арцема не «хіміяй з накіраваннем», а «хатняй хіміяй», бо не хапае кваліфікаваных машыністаў і рабочы калектыў паручаецца за яго.
Таксама вядома, што пацярпелы адмовіўся ад маральнай кампенсацыі і прасіў строга не караць Арцёма, а эксперты доўга не маглі даказаць, што абразлівы каментар датычынна менавіта Вайцешонка, бо напісаны ён быў вельмі абстрактна, без указання іменаў, але менавіта пад пастам таго самага ДАІшніка Вайцяшонка.
Тым не менш, суддзя Святлана Кузьмічонак прызначыла Ляшнеўскаму 2,5 года «хіміі». Менавіта такі тэрмін для абвінавачанага запрошваў і пракурор.
Цікава дэталь біаграфіі асуджанага. Артём быў сябром участковай выбарчай камісіі №58 ад Аршанскай гарадской арганізацыі “БРСМ”, калі ў верасні 2012 года абіралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 5 склікання.
Міхась Пісараў