Серада, 29 Чэрвень 2022

Рабочага "Нафтана" арыштавалі на 10 сутак за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

22 чэрвеня ў Наваполацку на працоўным месцы быў затрыманы машыніст кампрэсарных установак ВА "Нафтана" Сяргей Бадуноў. У Наваполацкім АУС, куды адвезлі затрыманага, супрацоўнікі міліцыі склалі на яго адміністрацыйны пратакол па частцы 2 арт. 19.11 КаАП "Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Падставай для затрымання стала падпіска на "Радыё Свабода". 3 сьнежня 2021 года суд Цэнтральнага раёну Менску паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС прызнаў тэлеграм-канал і сацсеткі Радыё Свабода «экстрэмісцкімі». 

24 чэрвеня суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава прызнала Бадунова вінаватым у распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў і арыштавала яго на 10 сутак нягледзячы на ​​тое, што ў Сяргея пад апекай знаходзяцца двое непаўналетніх дзіцяці. 

Тыя, хто хоча маральна падтрымаць Буданава, неабходна пісаць па адрасе: вул. Дзяржынскага, 2, г. Наваполацк, 211443, Віцебская вобласць, ІЧУ, Сяргею Бадунову. 

Павел Жукаў