Чацвер, 22 Чэрвень 2023

За захоўванне паляўнічага арсенала жанчыну прыгаварылі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя Гарадоцкага суда Ганна Гурынава 26 траўня прызнала вінаватай у незаконным набыцці, захоўванні і нашэнні выбуховых рэчываў і на падставе ч.2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1,5 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу жыхарку Гарадскога раёна Ганну Міхайлаву.

У судзе Міхайлава распавяла, што пасля смерці мужа, які быў паляўнічым, на гарышчы сваёй хаты яна выявіла 2 паляўнічыя стрэльбы, 47 патроны да іх і каля 1,1 кг. порахаў. Пра сваю знаходку нікому не расказала і ў міліцыю не паведаміла. У гэты ж дзень знойдзеныя зброю, боепрыпасы і пораху, яна перанесла ў суседскі дом, дзе арсенал быў выпадкова знойдзены работнікамі міліцыі.

Чаму і для чаго абвінавачаная працяглы час захоўвала зброю і выбуховыя рэчывы ў судзе высветліць не ўдалося.

Рэната Усцюгава