Нядзеля, 09 Ліпень 2023

За падпіску на «экстрэмісцкае» СМІ ўлады аштрафавалі выкладчыцу Полацкага дзяржуніверсітэта

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава 24 мая за падпіску аштрафавала на 740 рублёў асістэнтку кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу ПДУ Паліну Путро.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні значылася, што Путро ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» публічна размясціла матэрыялы інфармацыйнага рэсурсу «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ», якія раней улады ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні выкладчыца ВНУ прызнала сваю віну і не настойвала на даследаванні доказаў па справе.

Суддзя Болоболова палічыла, што гэтага дастаткова для таго, каб абвінаваціць маладую жанчыну ў парушэнні патрабаванняў ч.2 арт.19.11 КаАП, аштрафавала яе на суму раўную 20 базавых велічынь і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефонны апарат, які належыў Паліне.

Пётр Львоў