Серада, 06 Верасень 2023

За падпіску на “экстрэмісцкі” канал улады арыштавалі работніка сельгаспрадпрыемства

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 27 ліпеня за распаўсюд «экстэмісцкіх» публікацый у сацыяльных сетках арыштаваў на 7 сутак жыхара Докшыцкага раёна Аляксандра Лінніка.

Згодна з пратаколам, які паступіў у суд з мясцовага аддзела міліцыі, Аляксандр у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй старонцы меў лагатып канала «Белсат», які раней быў прызнаны ўладамі экстрэмісцкімі матэрыяламі У судовым паседжанні мужчына прызнаў факт рэгістрацыі свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы і наяўнасці ў ім «экстрэмізму».

Прыняўшы прызнанне правапарушальніка як доказ віны, суддзя Елісенка, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, прызначыў Лінніку пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін сем сутак без канфіскацыі прыналежнага яму тэлефона.

Яўген Курачкін