Панядзелак, 11 Верасень 2023

Жыхара Віцебска затрымалі на мяжы і аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Справу Івана Шаўчэнкі разбіраў суддзя Лёзненскага суда Аляксей Лапушынскі. Dіцябляніна затрымалі на мяжы з Расейскай Федэрацыяй – на памежным пераходзе Завольша, што ў Лёзненскім раёне -- і склалі пратакол пасля праверкі мабільнага тэлефона. Суд, у выніку якога жыхара Віцебска аштрафавалі на 20 базавых велічынь ( 1110 рублёў), адбыўся 25 жніўня.

Паводле рашэння суду, Іван Шаўчэнка прызнаны вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 за тое, што распаўсюдзіў праз свой акаўнт у Telegram інфармацыйную прадукцыю, прызнаную «экстрэмісцкай».

Паводле матэрыялаў адміністрацыйнай справы, падсудны падчас знаходжання на плошчы 17 верасня ў Глыбокім распаўсюдзіў 5 спасылак на розныя «экстрэмісцкія» інтэрнэт- рэсурсы. Іван Шаўчэнка хадайнічаў, каб справу разбіралі без ягонай прысутнасці. Суд пагадзіўся і «выпісаў» віцябляніну вялікі штраф з канфіскацыяй тэлефона.

Праверкі тэлефонаў на беларуска-расейскім памежжы сталі апошнім часам звыклай з“явай. Да прыкладу, у чэрвені гэтага году там былі затрыманыя «за распаўсюд экстрэмізму» не менш 13-ці чалавек. Толькі ў Лёзне па ч.2 арт. 19.11 былі асуджаныя 7 чалавек: чацвярым прысудзілі «суткі», астатнім – штрафы. Дакладна такое самае пакаранне – штраф памерам 30 базавых велічынь з канфіскацыяй тэлефона – суддзя Аляксей Лапушынскі прысудзіў 19 чэрвеня работніку ААТ «Нафтан» Мікіту Белавусаву. Падзеі развіваліся па падобным сцэнары: на памежным пункце пропуску, размешчаным на 42-м км аўтадарогі Р-21 "Віцебск-Лёзна-Мяжа Расейскай Федэрацыі" памежнікі прагледзелі тэлефон і паведамілі ў Лёзненскі РАУС пра наяўнасць «экстрэмісцкіх» падпісак. Там склалі пратакол.

Уладзь Мярэжка