Панядзелак, 18 Верасень 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі штрафам жыхарку Віцебска

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суд Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 28 жніўня пакараў штрафам у памеры 740 рублёў жыхарку абласнога цэнтра Алену Базванаву, якая па версіі ўладаў займалася распаўсюджваннем экстрэмісцкіх публікацый у сацыяльнай сетцы.

Паводле матэрыялаў адміністрацыйнай справы Алена, выкарыстоўваючы свой тэлефон на прыналежнай ёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» захоўвала з мэтай распаўсюджвання «экстрэмісцкія» матэрыялы, якія былі размешчаны на інтэрнэт-старонцы інфармацыйнага рэсурсу «Люстэрка».

Будучы апытанай у судовым паседжанні, жанчына і маці малалетняга дзіцяці, вінаватай сябе прызнала часткова.

Прымаючы да ўвагі доказы, прадстаўленыя аддзелам міліцыі, суддзя Зубеня, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, падвергнуў Базванаву штрафаванню ў даход дзяржавы ў памеры 740 рублёў, з канфіскацыяй тэлефона , які належыць «правапарушальніцы».

Святлана Вароніна