Нядзеля, 05 Лістапад 2023

У Расонах затрыманы і асуджаны пастар Аляксандр Цырыкаў і ягоная жонка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Затрыманне адбылося 3 лістапада, у той самы дзень сужонцаў асудзілі – Аляксандра Цырыкава паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне), яго жонку Ніну – паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паколькі мужчына ўэл другі дзень не з“яўляецца ў сацсетках, можна меркаваць, што ён пад арыштам.

Аляксандра Цырыкава судзіла суддзя Расонскага райсуду Алена Елавая, Ніну Цырыкаву – суддзя Рада Дамініч.
Пастар царквы ХВЕ «Благодать» - індывідуальны прадпрымальнік. Менавіта ў гэтай якасці яго згадвала на сваіх старонках раённая газета «Голас Расоншчыны», калі пісала пра яго як мецэната і ўдзельніка рознага кшталту дабрачынных мерапрыемстваў. Яго жонка працуе гандляркай у краме. У пары трое дарослых дзяцей, летась Аляксандр і Ніна Цырыкавы адзначылі срэбнае вяселле.

Тамара Краско