Серада, 29 Лістапад 2023

За «экстрэмізм» у сацыяльных сетках улады арыштавалі галоўнага ветэрынарнага ўрача

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкае» СМІ пастанавіла арыштаваць на трое сутак галоўны ветурача раёна Аляксандра Кезіка.

У судовым паседжанні Аляксандр віну прызнаў і растлумачыў, што не аспрэчвае факта падпіскі ў сацыяльнай сетцы «Instagram» на інфармацыйны рэсурс «Люстэрка», які ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя Яскевіч прыняла да ўвагі прызнанне віны, наяўнасць у «правапарушальніка» сталага месца працы і тое, што ў яго ёсць непаўналетняя дачка і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Кезіка адміністрацыйным арыштам на 3 сутак.

Алег Гранін