Аўторак, 05 Снежань 2023

За падпіску на «экстрэмісцкія» публікацыі ўлады аштрафавалі лекара

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 16 лістапада за захоўванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкую» інфармацыйную прадукцыю пакарала штрафам у памеры 925 рублёў лекара з Віцебску Антонаву.

У судовым паседжанні «правапарушальніца» прызнала віну ў здзяйсненні адміністрацыйнай правіннасці і паведаміла суду, што была зарэгістраваная ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» некалькі гадоў таму і ў асабістым акаўнце размясціла публікацыі суполкі «TUT.BY». Аднак на момант размяшчэння гэтая інфармацыйная прадукцыя не з'яўлялася экстрэмісцкай. Па гэтай прычыне яна не выдаліла яе, бо забылася пра падпіскі. Па гэтай прычыне ў зробленым раскаялася.

Зыходзячы з прызнання віны і раскаяння, а таксама з таго, што жанчына на ўтрыманні мае малалетняе дзіця, суддзя Карабліна на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла падвергнуць лекара Антонаву адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 25 базавых велічынь на суму 925 рублёў.

Раман Лаўрэнцьеў